Адам Глобус — літаратар, мастак, аўтар больш, чым 20 кніг прозы і паэзіі. Яго творы перакладаліся на асноўныя мовы свету, а таксама на такія экзатычныя, як асецінская і каталонская. Асобнымі выданнямі проза А. Глобуса выходзіла ў Польшчы і Расіі.

Святлана Буніна — паэт, гісторык літаратуры. Доктар філалагічных навук, лаўрэат прэміі імя Барыса Чычыбабіна. Аўтар кнігі вершав «Удел цветка», аўтар і вядучая праграмы «Прыватная калекцыя» на Літаратурным Радыё.

Літаратурнае Радыё — першы радыёпраект, які цалкам прысвечаны сучаснай літаратуры. Літаратурнае Радыё існуе з 2007 года. У эфіры Літаратурнага Радыё можна пачуць больш за 300 сучасных паэтаў з Расіі, Украіны, Беларусі і іншых краін.