Прэзентацыя «Нацыянальная ідэнтычнасць вачамі беларусаў: хто мы і якімі мы будзем?»
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”
у супрацоўніцтве з лабараторыяй “НовАК”
і інстытутам BISS (Літва)
Запрашаюць Вас на прэзентацыю
«Нацыянальная ідэнтычнасць вачамі беларусаў: хто мы і якімі мы будзем?»,
якая адбудзецца
ў панядзелак, 12 кастрычніка 2009 г.
у канферэнц-залі гатэля Сrowne Plaza (Мінск, вуліца Кірава, 9)
у канферэнц-залі Princess I з 16.00 да 18.00
Правядзенне кампаніі “Будзьма беларусамі!” прадэманстравала высокую запатрабаванасць беларускай культуры сярод насельніцтва краіны і прывяло да высновы пра неабходнасць больш грунтоўнага вывучэння стану нацыянальнай ідэнтыфікацыі. У супрацоўніцтве з грамадскай кампаніяй, лабараторыя аксіяметрычных даследаванняў “НовАК” і “Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў” (Літва), правялі даследаванне сучаснага стану і тэндэнцыяў развіцця этнічнай ідэнтычнасці беларусаў, уплыву, які аказвае гэтае развіццё на дынаміку палітычных і грамадскіх працэсаў у Беларусі.
Па выніках праведзеных фокус-групаў і сацыялагічнага апытання, даследчыкі імкнуліся адказаць на наступныя пытанні:
• Якім чынам фармуецца і актуалізуецца сучасная беларуская ідэнтычнасць?
• Якая роля нацыянальнай культуры і мовы ў фармаванні самасвядомасці сучаснага беларускага грамадства?
• Да якой ступені і ў якіх формах беларуская культура запатрабаваная ў сённяшняй Беларусі?
• Якія сімвалы, брэнды, фрагменты гістарычнай памяці з’яўляюцца найбольш агульнымі для жыхароў нашай краіны?
У прэзентацыі возьмуць удзел прадстаўнікі інстытутаў, што правялі апытанне:
• Надзея Яфімава, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі “НовАК”;
• Віталь Сіліцкі, дырэктар BISS.
Па выніках прэзентацыі адбудзецца грамадская дыскусія.
Пра ўдзел у мерапрыемстве просьба паведаміць па тэлефоне + 375 29 337 20 54 Або па электроннай пошце razam@budzma.org
Колонка: Абсурд из страны Лукашенка

